- бяздоглядны
- бяздоглядны, -ая, -ае.
Лишённый опеки, присмотра, ухода.А на шчодрых калісьці градах зялёная дзікасць ажно ўшчацінілася знізу ў лістоту яблыняў, абвіслую пад цяжарам бяздоглядных белых наліваў, штрыфлінгаў, антонавак... Брыль. Тут якраз у двор забягае сабака Жук, бяздоглядны валацуга, з надзеяй пачаставацца. Лужанін.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.